euroradio.fm

Euroradio

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

  1. 19 hr ago

    Хрысціна Дарапей і Іна Валіцкая. “Minsk x Minga”: каб у Германіі ведалі і пра палітвязняў, і пра нашу культуру.

    Юбілейны V беларускі фестываль Minsk x Minga пройдзе ў Мюнхене 9–11 кастрычніка. Праграма, як звычайна, насычаная і разнастайная. Прычым разлічана не толькі на беларусаў, але і на нямецкую аўдыторыю. Да прыкладу, дыскусія, якой распачынаецца фестываль, праходзіць на беларускай і нямецкай мовах: пра “Доўгія рукі дыктатуры” будуць казаць нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, палітвязынка Кацярына Андрэева, а таксама Бэрбель Хайдэ Уль і Сабіна Ляйтхойзэр-Шнарэнбергель. Але ж не толькі лекцыямі адметны фэст: будуць канцэрты Светы Бень і Кацярыны Рыдлеўскай, празентацыі кніг і шмат чаго яшчэ… Чым адметная праграма сёлетняга фестывалю і якімі крытэрыямі кіраваліся, складаючы яе? Ці атрымліваецца прыцягваць увагу жыхароў Мюнхена і агулам Германіі да беларускай культуры? Якія складанасці паўставалі перад арганізатарамі гэтым разам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць суарганізатаркі фестывалю Minsk x Minga Іна Валіцкая і Хрысціна Дарапей

    Хрысціна Дарапей і Іна Валіцкая. “Minsk x Minga”: каб у Германіі ведалі і пра палітвязняў, і пра нашу культуру.
  2. 19 hr ago

    Аляксандр Фрыдман. “Карусель рэпрэсій”: пра падвышэнне ставак, гандаль і пагрозу новай вайны

    Вынік апошняй сустрэчы Джона Коўла з Лукашэнкам адны лічаць поспехам амерыканскай дыпламатыі, а іншыя называюць днём няспраўджаных надзей. Сапраўды, чакалі вызвалення некалькіх сотняў, а на волю выйшлі 25 чалавек. Вінавацяць у зрыве перамоў Лукашэнку і яго завышаныя патрабаванні, дэмсілы, журналістаў, Еўропу — за яе прынцыповую пазіцыю. Коўл анансаваў новы візіт і працяг перамоў і вызваленняў праз месяц. А пакуль рэпрэсіі працягваюцца, нападкі лукашэнкаўскай прапаганды на суседнія краіны не сканчаюцца, падтрымка вайны ва Украіне не спыняецца, а колькасць дыверсій у краінах ЕС з кожным днём павялічваецца. Што не спрыяе таму, каб у Еўропе “надзявалі ружовыя акуляры”, гледзячы ў бок Мінска. Хто “падвысіў стаўкі” да непрымальнага ўзроўню і якія перадумовы для гэтага падвышэння былі? Ці пойдзе Вашынгтон на выкананне новых патрабаванняў Лукашэнкі і пры чым тут “фактар вайны”? Ці гатова Еўропа да супрацьдзеяння дыверсіям, колькасць якіх павялічваецца? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам

    Аляксандр Фрыдман. “Карусель рэпрэсій”: пра падвышэнне ставак, гандаль і пагрозу новай вайны
  3. 1 day ago

    Франак Вячорка. “Спадзяюся на сотні”: Коўл анансуе візіт у Мінск праз месяц. Чаго чакаць?

    Вызваленне насуперак чаканым некалькім сотням усяго 25 палітвязняў выклікала спрэчкі пра тое, што і хто магло стаць прычынай “правалу” перамоў Джона Коўла з Лукашэнкам. Не, вядома, казаць пра менавіта “правал” не даводзіцца, бо людзі на волі, але насцярожанасць прысутнічае: ці не азначае такі вынік, што перамоўны трэк паўшоў на спад?.. І ці не дэмсілы ў тым вінаватыя, бо не заклікаюць Еўропу памяняць сваю пазіцыю і палітыку адносна рэжыму Лукашэнкі і далучыцца да амерыканскіх высілкаў па вызваленні людзей з турмаў. Як вынік перамоў ацэньваюць у Офісе Ціханоўскай і ці чакалі вызвалення такой колькасці палітвязняў? Ці варта спадзявацца, што гэта сапраўды паўза ў дыялогу паміж ЗША і Лукашэнкам, а не заканчэнне перамоўнага працэсу? Якія чаканні ад Форуму Астрожскіх і чаму ў Кіеў не едзе Ціханоўская? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з першым дарадцам Святланы Ціханоўскай Франакам Вячоркам

    Франак Вячорка. “Спадзяюся на сотні”: Коўл анансуе візіт у Мінск праз месяц. Чаго чакаць?
  4. 1 day ago

    Павел Латушка. “У нас няма палітвязняў!”: Лукашэнка вярнуўся да сваёй старой песні

    Пачаўшы са слоў “а зараз да галоўнай тэмы”, Лукашэнка нечакана не проста вярнуўся да сваёй старой песні пра адсутнасць у Беларусі палітвязняў з прычыны адсутнасці ў Крымінальным кодэксе адпаведных артыкулаў “за палітыку”, але пачаў гэта даводзіць Джону Коўлу на падвышаных тонах. Ледзь не да істэрыкі. З якой прычыны, не зусім зразумела, але прысутнасць побач з Коўлам колішняга супрацоўніка амбасады ЗША ў Мінску Крыстафера Паніка наводзіць на пэўныя думкі. Як і прысутнасць побач з Лукашэнкам прэм’ера Турчына. Чаму спакойная размова на “галоўную тэму” перарасла ў істэрычныя заявы пра адсутнасць палітвязняў? Ці варта спадзявацца, што гэта сапраўды паўза, а не заканчэнне перамоўнага працэсу? Якое значэнне мае прысутнасць у складзе перамоўных груп Крыстафера Паніка і Турчына? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідар спіса “Каманда Латушкі і рух “За свабоду”, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка

    Павел Латушка. “У нас няма палітвязняў!”: Лукашэнка вярнуўся да сваёй старой песні

Ratings & Reviews

4.2
out of 5
5 Ratings

About

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More From Euroradio

You Might Also Like