euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Аляксандр Дабравольскі. “Сысці альбо застацца”: што губляе Офіс пры пераездзе з Літвы

    6 HR AGO

    Аляксандр Дабравольскі. “Сысці альбо застацца”: што губляе Офіс пры пераездзе з Літвы

    Рашэнне аб змяншэнні ўзроўню аховы Святланы Ціханоўскай крытыкуюць у тым ліку і палітыкі Літвы, называючы гэта рашэнне найперш “палітычным”. І хоць кіраўніцтва Літвы пераконвае, што ні статус самой Ціханоўскай, ні Офіса не змяняецца, размовы пра мэтазгоднасць пераезду ў іншую краіну каманды ОСЦ на чале з Ціханоўскай віруюць і ў СМІ, і ў “кулуарах дэмсіл”. А асобныя літоўскія палітыкі ў звязку з гэтымі размовамі кажуць, што ад такога пераезду Літва страціць больш, чым Офіс і беларускія дэмсілы ўвогуле… Што насамрэч магло стаць нагодай для прыняцця такога рашэння і наколькі нечаканым яно стала для Офіса? Ці сапраўды разглядаюцца варыянты пераезду ў іншую краіну і якія плюсы/мінусы ад змены “прапіскі”? Ці сапраўды змена ўзроўню бяспекі ставіць пад пагрозу працу Офіса і ці не прыспеў час яго рэарганізацыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па палітычных пытаннях Аляксандр Дабравольскі

    44 min
  2. Мікалай Халезін. Палітыка і тэатр: чаму пераезд Офіса Ціханоўскай з Літвы стане паразай дэмсіл

    7 HR AGO

    Мікалай Халезін. Палітыка і тэатр: чаму пераезд Офіса Ціханоўскай з Літвы стане паразай дэмсіл

    3Вызваленне беларускіх палітвязняў, але на ўмовах дэпартацыі і з пазбаўленнем іх беларускіх пашпартоў. Перамоўны працэс Мінска і Вашынгтона, які дайшоў да тэлефанаванняў Трампа Лукашэнку, перадачы падарункаў і ўхвальных твітаў. Падзел дэмакратычных сіл на тых, хто выступае за зняцце санкцый ды іншыя плюшкі для рэжыму наўзамен вызвалення вязняў, хоць сабе і на ўмовах “альбо так, альбо ніяк”, і тых, хто за перамовы, але і працяг ціску на рэжым. А ёсць яшчэ непаразуменні з Офісам Ціханоўскай ў Літве, незразумелая сітуацыя з “дублінскім рэгламентам” для дэпартаваных палітвязняў і шмат што яшчэ. А на гэтым фоне культурнае жыццё беларусаў у эміграцыі працягваецца, і яно надзвычай багатае. Вось Беларускі свабодны тэатр зладзіў паказ у Варшаве новага спектакля… Што стаіць за жаданнем Вашынтона працягваць перамовы з Лукашэнкам і чаму той так нечакана загаварыў пра сваё жаданне “вялікай здзелкі” з амерыканцамі? Ці будзе працягвацца вызваленне палітвязняў і ці магчыма выйсці з парадыгмы “альбо так, альбо ніяк”? Што адбываецца з Офісам Ціханоўскай у Літве і ці стане яго пераезд у іншую краіну паразай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кавалер ордэна Брытанскай імперыі, арт-дырэктар Беларускага свабоднага тэатра, праграмны дырэктар Creative Politics Hub Мікалай Халезін

    48 min
  3. Юры Дракахруст. Без Лукашэнкі: ці пакліча Трамп на сустрэчу з Пуціным медыятара з Мінска

    8 HR AGO

    Юры Дракахруст. Без Лукашэнкі: ці пакліча Трамп на сустрэчу з Пуціным медыятара з Мінска

    Напярэдадні візіту ў ЗША прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп проста ўзяў — і пазваніў Пуціну. І ў выніку гэтай размовы, па словах Трампа, яны дамовіліся сустрэцца бліжэйшым часам з Пуціным у Будапешце. Сталіцы краіны, лідар якой будуе сваю знешнюю палітыку паводле беларускай прымаўкі пра “ласкавае цяля”… Дарэчы, Трамп (у чарговы раз) не выключае, што ў яго атрымаецца сабраць за адным сталом Зяленскага з Пуціным. А вось пра “канал сувязі” Вашынгтона з Масквой і лепшага медыятара ўсёй Еўразіі Лукашэнку нешта ў гэтай гісторыі не толькі не чуваць — ён тут не назіраецца ад слова зусім. Што стаіць за раптоўным тэлефанаваннем Трампа ў Крэмль напярэдадні візіту Зяленскага ў Вашынгтон і чаго ад гэтага візіту чакаць? Чаму для сустрэчы Трампа і Пуціна быў абраны Будапешт і якім чынам Пуцін туды зможа дабрацца і не апынуцца па выніку ў Гаазе? Чаму гэты этап замірэння Расіі і Украіны Трампам абыходзіцца без Лукашэнкі і чаго чакаць ад прапанаванай ім Трампу “вялікай здзелкі”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юрый Дракахруст

    44 min
  4. “Дублін”: як палітвязням яго абыйсці і якая сітуцыя з "абаронай"

    1 DAY AGO

    “Дублін”: як палітвязням яго абыйсці і якая сітуцыя з "абаронай"

    Пайшоў другі месяц з таго часу, як была дэпартаваная ў Літву апошняя група вызваленых беларускіх палітвязняў. І хоць адпачатку гучалі абяцанні, што жадаючыя пераехаць з Літвы ў Польшу атрымаюць такую магчымасць насуперак патрабаваннем рэгламента “Дублін ІІІ”, але ніхто да сёння такога пераезду здзейсніць не здолеў. Бо, як аказалася, палітычныя рашэнні і абяцанні не так проста выконваюцца на практыцы. Як і абяцанні дапамагчы беларусам справіцца з іншымі бюракратычна-легалізацыйнымі выклікамі, з якімі яны сутыкнуліся: атрыманнем міжнароднай абароны, рэгістрацыяй народжаных у эміграцыі дзяцей, атрыманнем пенсій… Ці гатовыя Польшча і Літва насамрэч на практыцы вырашыць пытанне “Дубліна” для вызваленых палітвязняў і што перашкаджае гэтае пытанне вырашыць? Ці будзе такая практыка абыходу “Дубліна” распаўсюджвацца і на іншых беларусаў? Што адбываецца з атрыманнем міжнароднай абароны ў Польшчы і з якімі праблемамі яшчэ сутыкаюцца беларусы ў эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўніца аддзела прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская і дарадца Святланы Ціханоўскай у юрыдычных пытаннях Леанід Марозаў

    45 min
  5. Валерый Кавалеўскі. Тактыка перніка: ці хопіць у Захада пернікаў, каб вызваліць усіх вязняў

    1 DAY AGO

    Валерый Кавалеўскі. Тактыка перніка: ці хопіць у Захада пернікаў, каб вызваліць усіх вязняў

    Лукашэнка старанна імкнецца наладзіць адносіны з Трампам і атрымаць ад яго “вялікую здзелку”… І насамрэч, пра тое, каб гэтая “здзелка” атрымалася, марыць не толькі ён, не толькі сваякі палітвязняў, але і ўсе беларусы, якія хочуць спынення пакут людзей за кратамі. Бо вынікам дамоўленасцяў становіцца менавіта вызваленне палітвязняў. Але — не спыненне рэпрэсій, не адмова ад практыкі дэпартацыі людзей са сваёй краіны ў замежжа, не… Працягваць можна доўга. Але хто і што можа прапанаваць шлях іншы? Ці гатовы Трамп пайсці на “вялікую здзелку” з Лукашэнкам і што той можа запатрабаваць за вызваленне палітвязняў? Чаму Лукашэнка ўвогуле вырашыў звярнуцца да Трампа і ці ўзгоднены гэты крок быў з Масквой? Што разлічвае атрымаць Лукашэнка ад “вялікай здзелкі” з Трампам і навошта Трампу Лукашэнка ў сённяшняй сітуацыі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім у 14:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

    44 min

Ratings & Reviews

4
out of 5
4 Ratings

About

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

More From Euroradio

You Might Also Like