euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Роза Турарбекава. Што скончыцца хутчэй: метэазонды ў рэжыму ці цярпенне ў Літвы

    18 HR AGO

    Роза Турарбекава. Што скончыцца хутчэй: метэазонды ў рэжыму ці цярпенне ў Літвы

    Няшмат часу спатрэбілася, каб даведацца, наколькі сур’ёзнымі былі абяцанні літоўскага боку зачыніць межы з Беларуссю “на больш працяглы тэрмін”, чым некалькі гадзін (як гэты было ў мінулы раз). Як і тыдзень таму, з тэрыторыі Беларусі ў бок Літвы была адпраўленая вялікая група метэазондаў з кантрабандай. І калі ў мінулы раз абышлося спыненнем працы на некалькі гадзін аэрапорта Вільні і пунктаў пропуску на беларуска-літоўскай мяжы, то цяпер не працавалі аэрапорты Вільні і Каўнаса, а мяжа была перакрытая з вечара 24 кастрычніка і да 12.00 наступнага дня. Якія мэты пераследуюць арганізатары запускаў метэазондаў з кантрабандай у бок Літвы і чаму іх не палохае перспектыва перакрыцця мяжы на сапраўды працяглы тэрмін? Ці сапраўды памылка стала прычынай блакавання ў Беларусі расійскай сацсеткі “Вконтакте” і ці была прадказальнай адмена сустрэчы Трампа і Пуціна ў Будапешце? Ці чакаць у Беларусі Папу Рымскага і пра што сведчыць адмова Ціханоўскай паехаць у Арменію? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай.

    41 min
  2. Агентура ў КР: ці дапаможа паліграф вызначыць агентаў КДБ у дэмсілах.

    18 HR AGO

    Агентура ў КР: ці дапаможа паліграф вызначыць агентаў КДБ у дэмсілах.

    У Каардынацыйнай радзе разглядалі пытанне аб праходжанні дэлегатамі КР паліграфа. Усё з прычын бяспекі. На якую раней у КР асаблівай увагі не звярталі, бо гэта публічны орган, якому хаваць, у тым ліку ад спецслужбаў Лукашэнкі, няма чаго, але пасля сітуацыі са знікненнем спікеркі КР Мельнікавай і неадназначнай сітуацыі з Карпушонак, стаўленне сваё перагледзелі. Але як высветлілася па выніку галасавання, перагледзелі яго далёка не ўсе. Бо прапанову не ўхвалілі — большасць дэлегатаў проста праігнаравалі галасаванне. Як вынік, дэлегат ад фракцыі “Воля” Кабанаў заявіў аб зыходзе з КР, а дэлегат Аляксандр Клачко — пра недавер шэрагу сваіх калег. А пазней і ўвогуле заявілі пра зыход з КР усёй фракцыяй. Чаму пытанне праходжання паліграфа стала так востра для дэмсіл і ці панацэя гэта ад агентуры? Хто мусіў аплачваць паводле ініцыятараў гэтага пытання праходжанне паліграфа дэлегатамі КР і якія яшчэ пытанні прымянення гэтай працэдуры ставілі дэлегаты падчас абмеркавання ініцыятывы? Ці не пагражае існаванню КР пазіцыя дэлегатаў фракцыі “Воля” і што дасць зыход з КР? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць дэлегаты КР ад фракцыі “Воля” — кіраўнік Камісіі па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы, былы добраахвотнік Аляксандр “Кусь” Клачко, блогер Аляксандр Кабанаў і сябра Камісіі па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы КР і Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Генадзь Манько.

    43 min
  3. Іван Ступак. Калі падрыхтаванае СБУ беларускае войска пойдзе вызваляць Айчыну

    18 HR AGO

    Іван Ступак. Калі падрыхтаванае СБУ беларускае войска пойдзе вызваляць Айчыну

    Беларускую вызваленчую армію колькасцю да 15 тысяч чалавек рыхтуюць на тэрыторыі краін Еўрасаюза палітычныя апаненты беларускіх уладаў пад кіраўніцтвам СБУ і ГУР. Мэта — уварванне ў Рэспубліку Беларусь. З такой шакуючай заявай выступіў на Трэцяй канферэнцыі СНД па процідзеянні тэрарызму і экстрэмізму першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Сяргей Церабаў. Падрыхтоўка і навучанне ўзброеных фарміраванняў, па яго словах, ажыццяўляецца на тэрыторыі Украіны і Польшчы, Чэхіі і краін Балтыі. Якім чынам інфармацыя пра падрыхтоўку Беларускага вызваленчага войска стала вядомая лукашэнкаўскім спецслужбам і ці сапраўды СБУ і ГУР займаюцца падрыхтоўкай сіл для ўзброенага ўварвання ў Беларусь? Ці будзе ЗСУ пашыраць вынішчэнне расійскай чыгуначнай ды іншых інфраструктур і як гэта адаб’ецца на беларускім імпарце? Ці надоўга хопіць расчаравання Трампа Пуціным і што чакае Украіну зімой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, эксперт Украінскага інстытута будучыні, былы супрацоўнік СБУ Іван Ступак.

    37 min
  4. Аляксандр Фрыдман. Расчараванне Пуціным: як яно адаб’ецца на Лукашэнку і вайне ва Украіне

    3 DAYS AGO

    Аляксандр Фрыдман. Расчараванне Пуціным: як яно адаб’ецца на Лукашэнку і вайне ва Украіне

    Еўрапейскі саюз ухваліў 19-ы пакет санкцый супраць Расіі. І як звычайна, закранулі яны і Беларусь — пад новыя санкцыі ЕС трапілі беларускія "дочкі" расійскіх банкаў Альфа Банк, Сбер банк і ВТБ Беларусь. Што праўда, адмова краінамі ЕС ад расійскіх энерганосьбітаў расцягнутая ў часе на некалькі гадоў. Затое Трамп гэтым разам даволі хутка расчараваўся ў Пуціне і наступствы гэтага расчаравання таксама былі хуткімі — Украіна атрымала дазвол біць заходняй зброяй углыб Расіі, а ЗША ўвялі свае санкцыйныя абмежаванні. Ну, і з Сі пагаварыць аб скарачэнні пакупкі Кітаем расійскай нафты Трамп абяцаў. А Беларусь… як мінімум пра “вялікую здзелку” з Лукашэнкам ад Трампа нічога не чуваць. Якім чынам у ЕС атрымалася ўзгадніць і ўхваліць 19-ы пакет санкцый супраць Расіі і на які эфект ад яго чакаюць? Чаму Трамп не адказвае на прапанаваную Лукашэнкам “вялікую здзелку” і ці можа гэтая ініцыятыва Мінска сарваць існуючыя на сённяшнім узроўні перамовы па вызваленні палітвязняў? Ці надоўга хопіць расчаравання Трампа Пуціным і дзе ў Еўропе беларусы могуць стварыць сваю вызваленчую армію? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам

    50 min
  5. Уладзімір Жыгар. Пра мілітарызацыю адукацыі, Машэнскага і пагрозы забіць Ціханоўскую

    3 DAYS AGO

    Уладзімір Жыгар. Пра мілітарызацыю адукацыі, Машэнскага і пагрозы забіць Ціханоўскую

    За апошні тыдзень BELPOL апублічыў вынікі чарговага расследавання аб падтрымцы беларускімі прадпрыемствамі расійскай акупацыйнай вайны ва Украіне. Гэтым разам расследвальнікі распавялі пра пастаўкі ў Расію канвеераў па вытворчасці снарадаў. Адначасова BELPOL сумесна з НАУ працягвае збіраць факты мілітарызацыі сістэмы адукацыі і ідэалагічнай апрацоўкі дзяцей. Ну, і дапамог знайсці таго, што пагражаў забойствам Святлане Ціханоўскай і Паўлу Латушку. Адкуль у беларускага прадпрыемства “лішнія” канвееры для вытворчасці снарадаў і якія факты працы Машэнскага на рэжым па выніку знайшліся? Чаму рэжым так апантана ўзяўся за мілітарыска-ідэалагічную апрацоўку моладзі і якія пагрозы гэта нясе? Ці рэальныя былі пагрозы забойствам Ціханоўскай і Латушку і што там з перагортваннем старонкі 2020 года ды перамовамі з рэжымам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар

    42 min

Ratings & Reviews

4
out of 5
4 Ratings

About

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

More From Euroradio

You Might Also Like