euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Часам не да законаў па-амерыканску: як беларусы ЗША бароняць сябе і свае правы?

    5 HR AGO

    Часам не да законаў па-амерыканску: як беларусы ЗША бароняць сябе і свае правы?

    Беларусаў, якія у выніку рэпрэсій і пераследу на радзіме вымушана апынуліся ў ЗША ў пошуках прытулку, апошнім часам пераследуе Déjà Vu — тое, што сёння адбываецца ў ЗША, месцамі вельмі нагадвае тое, з чым яны сутыкаліся ў Беларусі. І ад чаго з’ехалі ў эміграцыю. Размова ідзе пра затрыманні па падазрэнні ў нелегальным знаходжанні ў ЗША. Адпаведныя службы праводзяць адмысловыя рэйды і вы цалкам нечакана можаце апынуцца спачатку ў мясцовым аўтазаку, а потым за кратамі, у міграцыйнай турме. Знаходжанне ў якой можа скончыцца дэпартацыяй. І беларусы ЗША ў чарговы раз вырашылі выявіць салідарнасць і разам бараніць сябе і свае інтарэсы. Так нарадзілася Byaction.org — валанцёрская ініцыятыва па падтрымцы ахвяр палітычных рэпрэсій у Беларусі. Наколькі вялікая рызыка для беларусаў патрапіць у міграцыйную турму і якія для гэтага могуць быць падставы? Што ў той турме адбываецца і наколькі складана даказаць сваё права знаходзіцца на тэрыторыі ЗША? Што з сябе ўяўляе ініцыятыва Byaction.org і ці працуе беларускі падыход па ўзаемадапамозе ў ЗША? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць актывіст грамадскага руху “Краіна для жыцця” і сузаснавальнік Belarus FREEDOM Philadelphia Глеб Івашкевіч і адзін з распрацоўшчыкаў сайта ініцыятывы па падтрымцы ахвяр палітычных рэпрэсій з Беларусі ў ЗША, актывіст Belarus FREEDOM Philadelphia Яўген Ждановіч

    44 min
  2. Ігар Станкевіч: Беларусь там, дзе я, — надзённая нацыянальная ідэя для ўсіх нас

    8 HR AGO

    Ігар Станкевіч: Беларусь там, дзе я, — надзённая нацыянальная ідэя для ўсіх нас

    27 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — даследчык сталінскіх рэпрэсій, стваральнік курса па радаводзе Ігар Станкевіч. Веданне сваіх каранёў дазваляе знайсці адказы не толькі на пытанні пра тое, хто і што было да цябе, але і даць адказ на развагі пра тую спадчыну, якую мы самі пасля сябе пакінем. У эміграцыі ж веданне свайго радаводу мае дадатковую вартасць, бо гэта нібыта яшчэ адна нітачка, якая звязвае цябе з Бацькаўшчынай. Тая нітачка, якая некалі і дапаможа нам, давядзе нас да роднага матчынага дома, перакананы Ігар Станкевіч. Пра тое, як з дапамогай радаводу захоўваць сувязь са сваімі продкамі і сваёй Бацькаўшчынай, чаму важна асэнсаваць злачынствы сталінізму і ці важная для беларусаў іх беларускасць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ігарам Станкевічам.

    1 hr
  3. Аляксандр Фрыдман. Крамлёўскі след: ці здолее Лукашэнка прадаць Трампу Мінск пад перамовы?

    8 HR AGO

    Аляксандр Фрыдман. Крамлёўскі след: ці здолее Лукашэнка прадаць Трампу Мінск пад перамовы?

    Да абмеркавання “мірнага плана Трампа” Лукашэнку не дапусцілі. Але ён так проста здавацца не збіраецца. Асабліва з улікам таго, што Пуцін, як вядома, ва ўсім раіцца з гаспадаром Драздоў. А “план Трампа”, як выглядае, менавіта ў Крамлі і пісаўся, і таму дзе ж яго падпісваць і весці заключныя перамовы, як не ў Мінску? Што Лукашэнка Пуціну і агучыў пры сустрэчы. У чарговы раз падкрэсліўшы, што ён з Расіяй у вайне супраць Украіны — да канца. Як відаць, і ў гібрыднай вайне супраць Літвы, Польшчы і цяпер яшчэ і Латвіі, куды таксама пачалі залятаць метэазонды з беларускай кантрабандай. Як на стаўленне да “мірнага плана Трампа” паўплывалі злітыя запісы размоў спецпраўстаўніка Трампа па Расіі Уіткафа і прадстаўнікоў пуцінскай каманды? Чаму нелегальныя мігранты зноў вярнуліся на польскую мяжу, а метэазонды — у неба Літвы і ці чакаць аднаўлення напружанасці ў адносінах Мінска з Варшавай і Вільняй? Чым ЗША расплаціцца з Лукашэнкам за вызваленых палітвязняў і ці пагодзяцца Трамп і Зяленскі прыехаць у Мінск? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам

    48 min
  4. Павел Церашковіч. Цэнзура і навуковы правал — новая атака на веды?

    1 DAY AGO

    Павел Церашковіч. Цэнзура і навуковы правал — новая атака на веды?

    У беларускіх школах і каледжах пачалі праводзіць “рэпетыцыйнае НІКА” — нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі. Улады заяўляюць пра “праверку навыкаў у рэальных сітуацыях”, але ўсё больш пытанняў выклікае і змест заданняў, і іх мэта: нацыянальны кантэнт, абавязковая “правільная логіка”, акцэнт на аргументацыю паводле патрэбаў сістэмы. Набліжаецца 2026 год — новы цыкл НІКА, і відавочна, што рэжым спрабуе кантраляваць не толькі вучэбны працэс, але і спосаб мыслення вучняў. Паралельна Лукашэнка абвясціў “вялікую размову з вучонымі” і зноў абвінаваціў навукоўцаў у “адсутнасці вынікаў”. Але факты сведчаць пра іншае: хранічнае недафінансаванне, развал савецкай навуковай спадчыны, архаічнае кіраванне і поўная ізаляцыя ад сусветнай навукі. Беларусь сёння — на 79-м месцы ў свеце па навуковых публікацыях, пасля Макаа і Непала; па фінансаванні даследаванняў — 68-е месца, за Сенегалам і Танзаніяй. Гэта вынік не працы вучоных, а шматгадовай палітыкі дыктатуры. Пра тое, што на самой справе адбываецца ў беларускіх школах і навуцы, чым небяспечныя “новыя адукацыйныя эксперыменты” і чаму Лукашэнка абраў навукоўцаў сваёй чарговай ахвярай — у эфіры Еўрарадыё размаўляем з дарадцам Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі Паўлам Церашковічам.

    42 min

Ratings & Reviews

4
out of 5
4 Ratings

About

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

More From Euroradio

You Might Also Like